Сербія афіцыйна пачынае перамовы аб уступленні ў ЕС

Сербія пачала афіцыйныя перамовы аб уступленні ў Еўрапейскі саюз. Еўракамісар па пытаннях пашырэння Штэфан Фюле заявіў, што афіцыйны пачатак перамоваў з Белградам адзначае «новую і важную фазу» ў адносінах ЕС і Сербіі.



serbia_eu.jpg

Івіца Дачыч
Прэм'ер Івіца Дачыч, які ўзначальвае сербскую дэлегацыю, заявіў, што сённяшняя падзея з'яўляецца найважнейшым для Сербіі з канца Другой сусветнай вайны.
Па словах Дачыча, Бялград спадзяецца завяршыць перамовы да 2018 года і стаць членам ЕС да 2020 года.
Афіцыйныя перамовы пачаліся пасля таго, як Сербія зрабіла важныя крокі ў напрамку паляпшэння стасункаў з Косава.
Косава абвясціла незалежнасць ад Сербіі ў 2008 годзе, але Бялград да гэтага часу не прызнае гэтага факту. Адначасова ў рамках пагаднення, заключанага пры пасярэдніцтве Еўрасаюза, Сербія і Косава дамовіліся аб нармалізацыі адносін.
Больш за 100 краін, уключаючы ЗША, і ўсе, акрамя пяці, члены Еўрасаюза, прызналі незалежнасць Косава.

radiosvoboda.org