Паслы Еўрасаюза пераканаліся, што ў пратэстоўцаў няма зброі
Паслы краінаў Еўрасаюза, ЗША і Канады наведалі майдан Незалежнасці ў Кіеве і праінспектавалі Дом прафсаюзаў. Пра гэта паведамляе прэс-служба партыі «Бацькаўшчына».

Каменданты прадэманстравалі замежным амбасадарам, што на плошчы і ў памяшканні няма зброі.
«Амбасадары таксама агледзелі медычны цэнтр на трэцім паверсе, убачылі параненых, характар ранаў ад выбухоўкі. Амбасадары таксама агледзелі ўсе закуткі 5-га паверха Дома
прафсаюзаў, якім ужо палохаюць ўвесь свет. Паслы сустрэліся з кіраўніком 23-й сотні самаабароны Майданe і са спікерам “Правага сектара” і агледзелі
яшчэ некалькі паверхаў. Яны пераканаліся, што ніякай небяспекі гэтыя людзі не нясуць і ніякіх складоў зброі ў Доме прафсаюзаў няма. Яны выказалі сваё захапленне тым,
як нашы пратэстоўцы на працягу двух месяцаў прымалі на сябе ўдар, не адказвалі на агрэсію “беркутаўцаў” і адпускалі
захопленых», — цытуе прэс-служба словы Андрэя Парубія.
Пратэсты на майдане Незалежнасці ў Кіеве працягваюцца ад 21 лістапада мінулага года. У чацвер было вырашана пашырыць тэрыторыю Еўрамайдану да вуліцы
Грушэўскага.