Сёння адбудзецца інаўгурацыя 45-га прэзідэнта ЗША

Кандыдат ад Рэспубліканскай партыі і адыёзны мільярдэр з Нью-Ёрка Дональд Трамп прыме прысягу і выступіць з першай прамовай у якасці прэзідэнта Амерыкі сёння каля 19:45 па беларускім часе ў Вашынгтоне.

© REUTERS, Mike Segar

© REUTERS, Mike Segar

Прысягу Дональда Трампа прыме на лесвіцы Капітолія памочнік новага прэзідэнта Майк Пенс. Таксама Дональд Трамп выступіць з уступнай прамовай кіраўніка Злучаных Штатаў. Пасля прамовы ён разам з жонкай вернецца ў сваю рэзідэнцыю — Белы дом, а ўжо былы прэзідэнт Барак Абама паляціць на верталёце на ваенную базу Эндрус, паведамляе aif.ru.
Тым часам, апытанні за мінулы тыдзень паказваюць, што Трамп стане кіраўніком Белага дома, як найменш папулярны прэзідэнт на працягу чатырох дзесяцігоддзяў, адзначае zn.ua.
Як перадае golos-ameriki.ru, напярэдадні інаўгурацыі Дональда Трампа Вашынгтон ператварыўся ў сапраўдную крэпасць, у той час як тысячы дэманстрантаў выйшлі на вуліцы Нью-Ёрка, каб выказаць незадаволенасць з нагоды новай адміністрацыі.
Паводле ацэнак арганізатараў, на інаўгурацыю ў Вашынгтон з'едуцца каля 900 000 чалавек - як прыхільнікаў, так і праціўнікаў Трампа. Пратэстаў і мітынгаў у гэтым годзе запланавана значна больш, чым падчас апошніх інаўгурацый: толькі ў Вашынгтоне выдадзена каля 30 дазволаў на правядзенне акцый супраць Трампа.
Пратэсты пройдуць і ў іншых гарадах ЗША, ад Бостана да Лос-Анджэлеса, і за мяжой, у тым ліку ў Лондане і Сіднэі.
Увечары напярэдадні інаўгурацыі тысячы чалавек прынялі ўдзел у акцыі ля Trump International Hotel and Tower у Нью-Ёрку, а потым прайшлі маршам да Trump Tower, дзе жыве бізнесмен.
У акцыі прынялі ўдзел шэраг палітыкаў, актывістаў і знакамітасцяў, у тым ліку мэр Біл дэ Блазі і акцёр Алек Болдуін, парадавалі дэманстрантаў сваёй пародыяй на Трампа з праграмы Saturday Night Live.


«Хай Дональд Трамп кантралюе Вашынгтон, але мы кантралюем свой лёс як амерыканцы, — сказаў дэ Блазі. — Мы не баімся будучыні. Мы лічым, што будучыня будзе светлай, калі да галасоў людзей прыслухоўваюцца».
У Вашынгтоне паліцэйскія аўтамабілі сталі ўздоўж Пэнсыльванія-авеню, па якой пройдзе парад, а рабочыя ўсталявалі загароды, выбудавалі барыкады з грузавікоў-платформаў і абазначылі тратуары стужкай.
Як распавёў міністр унутранай бяспекі Джэй Джонсан, паліцыі даручана аддзяляць групы людзей адзін ад аднай, карыстаючыся тымі ж тактыкамі, як падчас леташніх партыйных канвенцый.
«Занепакоенасць выклікае тое, што некаторыя з гэтых груп — за Трампа, а некаторыя — супраць, і іх сустрэча можа прайсці не вельмі гладка», — сказаў Джонсан у інтэрв'ю каналу MSNBC.
Апанентаў Трампа абураюць перадвыбарчыя заявы Трамп пра жанчын, нелегальных імігрантаў і мусульман, а таксама яго абяцанні адмяніць рэформу Obamacare і пабудаваць сцяну на мяжы з Мексікай.
Сачыць за анлайн-трансляцыяй інаўгурацыі Дональда Трампа можна будзе на сайце Белага дома.