Скандал і адстаўкі: У Іспаніі замовілі цягнікі, якія не змяшчаюцца ў тунэлях
У Іспаніі сыходзяць у адстаўку чыноўнікі, якія замовілі «няправільныя» цягнік, што не змяшчаюцца ў тунэлях тых правінцый, па якіх мусілі б рухацца. Інфармацыя пра цягнікі надзвычай абурыла абодва рэгіёны Астурыя і Кантабрыя.
![Ілюстрацыйнае фота Ілюстрацыйнае фота](/img/v1/images/_belarus_ekanomika_pradpryemstvy_czyhnuka_fota_dzmitryeu_dzmitryj__novy_czas__5__logo.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Ілюстрацыйнае фота
Буйная памылка ў праекце цягнікоў для двух паўночных рэгіёнаў Іспаніі прывяла да адстаўкі двух высокапастаўленых чыноўнікаў транспартнай галіны, паведамляе "Еўрапейская праўда" са спасылкай на Associated Press.
У 2020 годзе для іспанскіх рэгіёнаў Астурыя і Кантабрыя быў замоўлены 31 вузкакалейны цягнік прыгарадных і сярэдніх зносін. А ўсяго некалькі тыдняў таму высветлілася, што цягнікі, якія меліся на ўвазе ў першапачатковым праекце — не змесцяцца ў тунэлях тых рэгіёнаў, для якіх былі замоўленыя.
Цягнікі будуць перапраектоўваць з улікам тунэляў, але гэта прывядзе да значных затрымак у іх пастаўцы. Інфармацыя абурыла абодва рэгіёны і прывяла да патрабаванняў адстаўкі вінаватых. У выніку ўжо цяпер звольнілі чатырох чыноўнікаў.
У панядзелак дзяржаўны сакратар па транспарце Ісабэль Пардо дэ Вера — правая рука міністра — падала прашэнне аб адстаўцы, як і прэзідэнт Дзяржаўнай чыгуначнай кампаніі RENFE Ісаяс Табоас.
![Развагі ля акіяна. «Дыктатура і паўсюдны гвалт як спосаб прайсці ўрокі экстэрнам — не працуюць» Развагі ля акіяна. Пра геданізм і дыктатуру](/img/v1/images/had_0207_logo.jpg?f=c&h=360&o=0&u=1715395350&w=660)
Да таго ж калі ў пачатку лютага пра памылку стала вядома, RENFE і дзяржаўная кампанія чыгуначнай інфраструктуры Adif звольнілі двух высокапастаўленых чыноўнікаў.
У Міністэрстве транспарту асабліва падкрэслілі, што сітуацыя раскрылася на ранняй стадыі і грошы не былі выдаткаваныя марна, аднак жыхарам рэгіёнаў цяпер давядзецца чакаць новыя транспартныя сродкі яшчэ два-тры гады.
![Магіла ў арэнду да 50 гадоў. Параўналі выгляд могілак у Беларусі і Гішпаніі Магіла ў арэнду да 50 гадоў. Параўналі выгляд могілак у Беларусі і Гішпаніі](/img/v1/images/had_0052_logo.jpg?f=c&h=360&o=0&u=1715395350&w=660)