Пентагон збірае звесткі пра Беларусь на выпадак вайны з РФ?
Інфраструктура пяці еўрапейскіх краін, у тым ліку Беларусі, будзе вывучана для таго, каб павысіць гатоўнасць амерыканскай прамысловасці да ўмоў ваеннага часу, палохае Russia Today.
Абароннае лагістычнае агенцтва ЗША збіраецца вывучыць інфраструктуру
Беларусі, Украіны, Малдовы, Фінляндыі і Польшчы на прадмет гатоўнасці да ўмоў
ваеннага часу. Пра гэта паведамляе RT (Russia Today) са спасылкай на дакументы, якія нібыта трапілі
ў распараджэнне выдання.
Як сцвярджаецца, даследаванне неабходна Пентагону для разумення лагістычных сетак і ланцугоў паставак розных тавараў у гэтых пяці краінах для падрыхтоўкі ўласнай прамысловасці да функцыянавання ва ўмовах ваеннага часу і надзвычайныя сітуацыі.
У выніковых справаздачах павінны быць інфармацыя аб мясцовым і рэгіянальных крыніцах вады і прадуктах харчавання, паліва, медыкаментаў, прамысловага абсталявання і адзення.
Абароннае ведамства ЗША таксама цікавяць звесткі аб будаўнічых матэрыялах і тэхніцы, мясцовых вытворчых магутнасцях і мабілізацыйных магчымасцях.
Без увагі не застанецца транспартная інфраструктура ўсходнееўрапейскіх краін — парты, жалезныя і аўтамабільныя дарогі, аэрапорты, дадзеныя па мастах і паромныя перапраў.
Адзначаецца, што ў даследаванні павінна быць указана, колькі часу зойме дастаўку матэрыялаў з ЗША па моры і па паветры ў Беларусь, Фінляндыю, Малдову, Польшчу і Украіну.
Нагадаем, раней паведамлялася, што ў аснову новай Нацыянальнай абароннай стратэгіі ЗША лягло супрацьдзеянне Расіі і Кітаю.
Паводле korrespondent.net