СМІ: Расія перакідае ў Крым дадатковыя войскі
У раёне Керчы-Феадосіі ў 19:00 серады пачалося прыбыццё расійскай ваеннай тэхнікі паромным шляхам.
![23ac5df_300_jpg_pagespeed_ce_getw_dvi5u.jpg 23ac5df_300_jpg_pagespeed_ce_getw_dvi5u.jpg](/img/v1/news/full/23ac5df_300_jpg_pagespeed_ce_getw_dvi5u.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Пра гэта паведамляе журналіст Мустафа Найем са спасылкай на ўласную крыніцу, піша hromadske.tv.
Гэтую інфармацыю пацвярджае нардэп Аляксандр Брыгінец.
"Гэтую інфармацыю пацвердзілі і актывісты ўкраінскай справы і Незалежных прафсаюзаў Украіны. Не здзіўлюся, калі ўжо праз суткі гэтая тэхніка будзе паміж Крымскай і Херсонскай абласцямі", — напісаў ён у Twitter.
Як вядома, у Кіеве заяўлялі, што ў Крыме ўжо знаходзяцца значна больш за 25 тысяч расійскіх вайскоўцаў — ліміт, усталяваны двухбаковымі пагадненнямі. Акрамя таго, па дадзеных выведкі NАТO, на ўсходняй мяжы Украіны таксама засяроджана да 40 тысяч вайскоўцаў РФ, у тым ліку танкі, артылерыя і авіяцыя.
Паводле www.pravda.com.ua