Смяротнік атакаваў канвой NАТO ў Кабуле
Смяротнік на аўтамабілі ўрэзаўся ў дацкі вайсковы канвой у Кабуле і ўзарваўся.
![zrzut_ekranu_2017_07_24_o_07.46.35_660x406.png zrzut_ekranu_2017_07_24_o_07.46.35_660x406.png](/img/v1/images/zrzut_ekranu_2017_07_24_o_07.46.35_660x406.png?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Ад выбуху атрымалі раненні трое цывільных, іх шпіталізавалі.
Хоць вайсковы аўтамабіль і быў пашкоджаны, самі вайскоўцы не пацярпелі.
Напад адбыўся ў неспакойным раёне на захадзе сталіцы Аўганістана.
belsat.eu