Стакгольм бунтуе па начах

 Стакгольме чацвёртую ноч запар працягваюцца масавыя хваляванні. Удзельнікі хваляванняў выказваюць сваю незадаволенасць інцыдэнтам тыднёвай даўнасці, калі шведскія паліцыянты застрэлілі 69-гадовага жыхара шведскай сталіцы, узброенага мачэтэ.

 



stokholjm.jpg

Пратэстоўцы ўпэўнены, што паліцыянты перавысілі свае паўнамоцтвы, праявілі празмерную жорсткасць і заслугоўваюць пакарання. Мясцовых жыхароў таксама абурыла, што паліцыянты, па некаторых звестках, дэзынфарміравалі насельніцтва: яны паведамілі, што мужчына памёр у бальніцы, але суседзі кажуць, што хуткая за ім не прыязджала і яго забралі адразу ў морг.
 
Пасля інцыдэнту мясцовыя жыхары задаліся пытаннем, няўжо паліцыянты не маглі абысціся без забойства: «Гэта быў стары чалавек з нажом супраць цэлай групы трэніраваных і ўзброеных афіцэраў. Няўжо яны сапраўды былі вымушаны яго забіць?»


Апроч гэтага, як адзначаюць мясцовыя журналісты, у прыгарадзе даўно капілася сацыяльная незадаволенасць: раён займае трэцяе месца па колькасці выпускнікоў школы, якія заканчваюць вучобу з кепскімі адзнакамі і са школьнага ганка трапляюць адразу ў лік беспрацоўных.
 
Беспарадкі пачаліся ў мінулую нядзелю ў мікрараёне Хусбю на захадзе Стакгольма. Группа з прыкладна 60 маладзёнаў выйшла на вуліцы ўначы і пачала падпальваць машыны. Яны таксама закідвалі паліцыянтаў камянямі і бутэлькамі. У ноч на аўторак хваляванні працягнуліся, пры гэтым набылі яшчэ больш пагрозлівы маштаб. У чацвер беспарадкі перакінуліся і на паўднёвыя ўскраіны шведскай сталіцы.

Па матэрыялах замежнай прэсы