ЕC просіць Расію спыніць ціск на ЛГБТ-супольнасьць

Пра гэта гаворыцца ў апублікаваным прэс-рэлізе, прысвечаным чарговаму раунду кансультацый у Брусэлі паміж Расіяй і ЕC па пытаннях правоў чалавека.
 



404e8163_4152_465d_a7cd_f1741785b6d5_w268_r1.jpg

Згодна з гэтым дакументам, ЕC выказаў занепакоенасць пагаршэннем сітуацыі з правамі чалавека ў Расіі.
 


Акрамя закона аб забароне "гей-прапаганды", які расійская Дума прыняла ў першым чытанні ў студзені гэтага года, у Брусэлі выказваюць агульную трывогу з нагоды становішча грамадзянскай супольнасці ў Расіі — у першую чаргу "абмежавальнага заканадаўства", нядаўніх праверак НКА у сувязі з законам аб "замежных агентах" і судовага пераследу грамадзянскіх актывістаў.


Падчас кансультацый у Брусэлі ЕC згадвае штраф, накладзены на асацыяцыю "Голас" за адмову рэгістравацца ў якасці "замежнага агента", а таксама абвінавачванні супраць праваабарончага таварыства "Мемарыял». У Брусэля выклікае занепакоенасць пасмяротны працэс супраць Сяргея Магніцкага, суд супраць Аляксея Навальнага і так званая "балотная справа".


Наступны раўнд кансультацый па пытаннях правоў чалавека ЕC плануе правесці ўвосень у Маскве.

www.svaboda.org