
Блогер Рашад Рамзанаў
Актыўны карыстальнік facebook Рашад Рамазанаў (Хагігат Агаадзін) ужо 10 дзён знаходзіцца ў Галоўным упраўленні па барацьбе з арганізаванай злачыннасцю. Рашада затрымалі 9 мая каля станцыі метро «20 студзеня». 10 мая Нарыманаўскі раённы суд абвінаваціў яго па артыкуле 234.4.3 (незаконнае захоўванне і продаж наркотыкаў у буйным памеры) і прыгаварыў да 3 месяцаў арышту.
У хлопца нібыта знайшлі 9 грамаў гераіну. Аднак сам Рамазанаў адпрэчыў абвінавачванне, заявіўшы, што наркотыкі яму падклалі. Блогер добра вядомы ў Азербайджане сваёй рэзкай крытыкай улад Азербайджана ў facebook.
17 мая праваабаронцы заявілі пра пагрозу жыцця Рамазанава ў сувязі з нядопускам да яго адваката. 18 мая адваката дапусцілі да Рамзанава. «Я не змог агледзець яго цела. Аднак на галаве і на руках былі сінякі і раны», — паведаміў адвакат. Па яго словах, Рамазанава абяцалі перавесці ў ШЫЗА, але дакладнай інфармацыі пра гэта пакуль няма.
У сувязі з фактам катаванняў Інстытут свабоды і бяспекі рэпарцёраў (ІСБР) заклікаў улады Азербайджана неадкладна вызваліць блогера і зняць з яго хлуслівыя абвінавачванні. Запатрабаваў правесці незалежнае і бесстаронняе расследаванне паведамленняў аб катаваннях і іншых відах жорсткага абыходжання ў дачыненні да Рамзанава.
ІСБР таксама патрабуе спыніць пераслед мірных актывістаў і журналістаў, і заклікае ўлады Азербайджана да выканання сваіх абавязацельстваў па забеспячэнню свабоды слова і меркаванняў, замацаваных ў
Міжнародным пакце аб грамадзянскіх і палітычных правах і ў іншых міжнародных канвенцыях і дагаворах, да якіх далучылася Азербайджанская Рэспубліка.
ІСБР таксама заклікае міжнародную супольнасць, у прыватнасці, Савет Еўропы і АБСЕ, заняць больш рашучую пазіцыю і аказваць большы ціск на ўлады Азербайджана для выканання імі сваіх міжнародныя
абавязацельстваў па правах чалавека.
Дарэчы, Рашыд Рамзанаў далёка не адзіны вязень у Азербайджане, які зведаў катаванні ў турме. Паводле ацэнак міжнародных праваабаронцаў, штогод у турмах краіны ад катаванняў памірае каля ста чалавек.
Як адзначае кіраўнік ІСБР Эмін Хусэйнаў, у гэтым годзе сітуацыя з правамі чалавека і свабодай слова ў Азербайджане значна пагоршылася. Звязана гэта, ў першую чаргу, з маючымі адбыцца восенню прэзідэнцкімі выбарамі. Больш за дзясятак журналістаў знаходзяцца зараз за кратамі па сфабрыкаваных абвінавачаннях. Журналістам падкідаюць наркотыкі, іх вінавацяць у хуліганстве і парушэнні грамадскага парадку.
Сітуацыя змянілася яшчэ больш пагоршылася пасля прыняцця 14 мая парламентам краіны паправак да Адміністратыўнага кодэксу. Зараз значна павялічыліся сумы штрафаў за ўдзел у несанкцыянаваных акцыях (да 3000 манат фізічныя асобы і да 30 000 — юрыдычныя) і тэрміны зняволення (да 2 месяцаў).
Улады Азербайджана спрабуюць усімі сродкамі задушыць любыя праявы пратэсту ў краіне. Там не менш аналітыкі адзначаюць, што сітуацыя становіцца ўсё больш напружанай, пратэстныя настроі ўзмацняюцца.