Суд у Тбілісі завочна арыштаваў экс-прэзідэнта Грузіі Саакашвілі

Саакашвілі абвінавачваецца ў перавышэньні службовых паўнамоцтваў па арт.333 КК Грузіі, які прадугледжвае да васьмі гадоў пазбаўлення волі.



vach_vach1.jpg

Тбіліскі гарадскі суд задаволіў патрабаванне галоўнай пракуратуры Грузіі і завочна выбраў папярэдняе заключэнне ў якасці меры стрымання былому прэзідэнту Міхаілу Саакашвілі па справе аб перавышэнні службовых паўнамоцтваў.


Завочна пад варту таксама заключаны экс-міністр юстыцыі Зураб Адэішвілі і экс-міністр абароны Давід Кезерашвілі.


Саакашвілі разам з некалькімі былымі міністрамі абвінавачваецца ў перавышэньні службовых паўнамоцтваў па арт.333 крымінальнага кодэкса Грузіі. Абвінавачаным па гэтым артыкуле пагражае ад пяці да васьмі гадоў пазбаўлення волі.


Адвакаты ўжо заявілі пра намер падаць скаргу ў апеляцыйны суд на рашэнне суда аб завочным арышце іх падабаронных.


Саакашвілі, які пакінуў Грузію амаль адразу пасля заканчэння свайго другога прэзідэнцкага тэрміну, раней назваў прад'яўленае пракуратурай абвінавачванне «чыста палітычным». Экс-прэзідэнт абвінаваціў цяперашнія ўлады Грузіі ў ператварэнні судовай сістэмы «у прыладу палітычнага пераследу» і сказаў, што не мае намеру ўдзельнічаць у «фарсе».


Пракуратура расследуе факты разгону мітынгоўцаў 7 лістапада 2007 года, уварвання ў тэлекампанію «Імеды» і незаконнай канфіскацыі ўласнасці цяпер нябожчыка бізнэсоўцы Бадры Патаркацышвілі.


Пасля змены ўлады ў Грузіі і перамогі на парламенцкіх выбарах 2012 года «Грузінскай мары» быў затрыманы шэраг былых высокапастаўленых чыноўнікаў.


Ва ўрадзе адмаўляюць наяўнасць палітычных матываў у крымінальным пераследзе былых чыноўнікаў.

bbc.co.uk