Сусветныя кампаніі Becker Group, Liebherr, Danfoss і Yokohama адмовіліся ад супрацоўніцтва з БелАЗам і БМЗ
Прафесійны саюз беларусаў Вялікабрытаніі (PUBB) паведамляе, што адразу 4 групы кампаній спынілі супрацоўніцтва з БелАЗ і БМЗ.

Сусветныя кампаніі Becker Group, Liebherr, Danfoss і Yokohama адмовіліся ад супрацоўніцтва з БелАЗам і БМЗ.
Нямецкая Becker Group у прыватнасці заявіла: «Пасля ўвядзення санкцый ЕС у дачыненні да БелАЗа, Beckers Group спыніла ўсе аперацыі з БелАЗам і любымі асобамі, якія належаць або кантралююцца БелАЗам, з 9 ліпеня 2021 года».
Дацкая група Danfoss сказала, што «спыніла бізнэс, які не адпавядае названым правілам санкцый».
Іншая нямецкая кампанія, Liebherr, якая раней пастаўляла станкі і іншае абсталяванне для БелАЗа, таксама пацвердзіла, што яе «палітыка — у захаванні прыдатных нормаў і правілаў».