«Такога яшчэ не бачылі». Гвадалахара заваленая снегам
Шэсць прыгарадных раёнаў мексіканскага горада Гвадалахара нечакана апынуліся заваленыя тоўстым снежна-ледзяным пластом. У некаторых месцах таўшчыня гэтага покрыва дасягала паўтара метры.
![Фота AFP Фота AFP](/img/v1/images/_107651502_729d858f_d996_40af_9243_4d3590d96e54.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Фота AFP
Гвадалахара —
горад з пяцімільённым насельніцтвам, што размешчаны на поўнач ад Мехіка. Тэмпература
паветра ў горадзе была каля 30 градусаў Цэльсія, калі на Гвадалахару нечакана
абрынуўся магутны град.
Мясцовыя ўлады таксама паведамілі пра паваленыя дрэвы і паводку. Пра пацярпелых паведамленняў няма.
![_107651506_c00d22f5_28e3_4eac_b7b6_5b57611d88bb.jpg _107651506_c00d22f5_28e3_4eac_b7b6_5b57611d88bb.jpg](/img/v1/images/_107651506_c00d22f5_28e3_4eac_b7b6_5b57611d88bb.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
![_107651930_a0a3ef0c_6c80_4c32_9a2e_03853b8c736f.jpg _107651930_a0a3ef0c_6c80_4c32_9a2e_03853b8c736f.jpg](/img/v1/images/_107651930_a0a3ef0c_6c80_4c32_9a2e_03853b8c736f.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Пашкоджана каля 200 дамоў і мноства аўтамашын. Губернатар штата называў тое, што адбылося неверагодным.
"А потым мы пытаем, ці на самай справе адбываюцца глабальныя змены клімату. Такой прыроднай з'явы мы яшчэ не бачылі", — заявіў губернатар.
Фота AFP
Паводле www.bbc.com