«Талібан» абвясціў аб захопе апошняй правінцыі Афганістана і завяршэнні вайны

Рух «Талібан» абвясціў аб поўным захопе Панджшэра, апошняй правінцыі Афганістана, якую талібы не кантралявалі.

Ілюстрацыйнае фота frontnews.eu

Ілюстрацыйнае фота frontnews.eu

Прэс-сакратар руху «Талібан» Забіхула Муджахіднапісаў раніцай 6 верасня ў твітары, што «апошні аплот ворагаў-наймітаў, правінцыя Панджшэр, цалкам захоплены» (цытата па РІА Навіны). Калі гэта так, то талібы кантралююць усе 34 правінцыі Афганістана.
Забіхула Муджахід правёў прэс-канферэнцыю, дзе заявіў аб завяршэнні вайны ў Афганістане, паведамляе афганскі навінавы канал Tolo News.
Нацыянальны фронт супраціву Афганістана, які змагаецца з талібамі ў Панджшэры, адмаўляе поўны захоп правінцыі. Прадстаўнік гэтай структуры Алі Назары заявіў CNN, што сілы супраціву кантралююць некалькі раёнаў Панджшэрскай даліны, а байцы працягваюць змагацца.
Як адзначае Reuters, лідар супраціву, сын знакамітага афганскага палявога камандзіра Ахмад Масуд гэта не каментаваў. 5 верасня Масуд заклікаў спыніць баявыя дзеянні і казаў, што яго войскі гатовыя скласці зброю, калі «Талібан» спыніць наступ на правінцыю.
Упершыню талібы заявілі пра захоп Панджшэра 3 верасня. Тады сілы супраціву гэта адмаўлялі.
meduza.io