У Кабуле ў выніку бязладнай стральбы ў паветра загінулі 17 чалавек

Прынамсі 17 чалавек загінулі ў Кабуле ў выніку бязладнай страляніны ў паветра, паведамляе мясцовы тэлеканал Tolo News.

1745925511_0_0_3020_1699_1920x0_80_0_0_d67ce4e9f100eae072200d17a1a258a9.jpg

Паводле інфармацыі выдання, у выніку стральбы таксама пацярпелі не менш за 40 чалавек. Параненыя працягваюць паступаць у бальніцы горада.

У сваю чаргу рух «Талібан» паабяцаў пакараць тых баевікоў, якія стралялі ў паветра, паведамляе РІА «Новости» са спасылкай на заяву руху.

«Намеснік лідара талібаў Махамад Якуб выдаў шэраг распараджэнняў у дачыненні да тых, хто страляе ў паветра. З заўтрашняга дня ў кожнага, хто будзе страляць у паветра ў Кабуле або іншых гарадах, будзе неадкладна канфіскаваная зброя. Такія дзеянні наносяць шкоду казне, і іх вінаватыя будуць прыцягнутыя да адказнасці», — гаворыцца ў заяве.

Нагадаем, учора прадстаўнік талібаў Білан Карымі паведаміў, што кантроль над афганскай правінцыяй Панджшэр перайшоў да прадстаўнікоў радыкальнага руху «Талібан». Пасля гэтага талібы пачалі бязладную стральбу ў паветра, святкуючы поўны захоп Афганістана. Пазней «Фронт супраціву Панджшэра» абверг заяву «Талібана».