Тэракт у Магдэбургу: Аўтамабіль пратараніў людзей на на калядным кірмашы
Прынамсі два чалавекі, у тым ліку маленькае дзіця, загінулі, 68 атрымалі раненні ў выніку наезду аўтамабіля на людзей на калядным кірмашы ў горадзе Магдэбургу на ўсходзе Германіі. Паводле папярэдняй версіі, наезд быў наўмысным, за рулём сядзеў выхадзец з Саудаўскай Аравіі, які жыве ў Германіі з 2006 года. Ён затрыманы, матывы яго атакі невядомыя.
Як паведаміў кіраўнік урада зямлі Саксонія-Анхальт Райнер Хазелоф, падазраваны ў наездзе — 50-гадовы мужчына, выхадзец з Саудаўскай Аравіі, урач-псіхіятр. Ён прыехаў у Германію ў 2006 годзе вучыцца, пазней быў прызнаны бежанцам. У яго пастаянны від на жыхарства ў краіне.
Паводле ўдакладненых звестак, якія прыводзяць улады Магдэбурга, у выніку наезду пацярпелі 68 чалавек, з іх 15 атрымалі цяжкія траўмы.
Паводле звестак агенцтва AFP, аўтамабіль, як мяркуецца чорны BMW, на вялікай хуткасці заехаў у натоўп і пранёсся скрозь яе яшчэ каля 400 метраў. Машына, верагодна, была арандаванай.
Відавочцы падзей распавялі Reuters, што праз высокую хуткасць, з якой рухалася машына, людзей літаральна адкідала ад яе.
На відэа, якое захавала момант затрымання, мужчына сам выходзіць з аўтамабіля і кладзецца на асфальт, трымаючы рукі над галавой.
Праваахоўнікі лічаць, што наезд быў наўмысным, падазраваны дзейнічаў у адзіночку. Выбухоўкі ў машыне не знойдзена. Зыходзячы з гэтага, следчыя мяркуюць, што небяспекі для жыхароў Магдэбурга пасля затрымання падазраванага больш няма, аднак месца здарэння і ранняй раніцай суботы заставалася ачэпленым.
Матыў атакі па-ранейшаму невядомы. Агенцтва DPA са спасылкай на крыніцы ў праваахоўных органах паведамляе, што падазраваны не быў заўважаны ў сувязях з ісламістамі. Наколькі можна меркаваць па ягоных акаўнтах у сацсетках, затрыманы, наадварот, быў крытыкам ісламу.
Міністэрства замежных спраў Саудаўскай Арабіі асудзіла атаку, паведамляе Reuters.
Канцлер Германіі Олаф Шольц, як чакаецца, наведае Магдэбург ў суботу. Ён выказаў спачуванне пацярпелым і сказаў, што яго думкі-з ахвярамі і іх блізкімі.
У лістападзе федэральны міністр унутраных спраў Нэнсі Фэзер папярэджвала, што калядныя кірмашы як патэнцыйныя мэты нападаў экстрэмістаў знаходзяцца пад асаблівым кантролем праваахоўнікаў, і заклікала іх наведвальнікаў быць пільнымі, нагадвае Reuters.
У чэрвені 2022 года аўтамабіль праехаў праз натоўп на адной з ажыўленых вуліц Берліна, пасля чаго ўрэзаўся ў краму касметыкі. Тады адзін чалавек загінуў і больш за 30 атрымалі раненні.
У 2016 годзе грузавік заехаў у людзей на калядным кірмашы ў цэнтры нямецкай сталіцы. За рулём быў Аніс Амры, выхадзец з Туніса, які атрымаў адмову ў прадстаўленні прытулку ў Германіі. Паводле версіі праваахоўнікаў, у яго былі кантакты з ісламістамі. Амры быў застрэлены паліцэйскімі пры спробе затрымання ў Італіі праз некалькі дзён. Ахвярамі трагедыі сталі 12 чалавек.
Паводле ВВС.