Twitter заблакаваў ролік Трампа

Відэафайл перадвыбарнай кампаніі прэзідэнта ЗША, прысвечаны памяці забітага паліцыяй Джорджа Флойда і пратэстаў у краіне, быў заблакаваны як той, што парушае аўтарскія правы.

Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп.  realnewsland.ru

Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп. realnewsland.ru


Адміністрацыя Twitter заблакавала відэаролік перадвыбарнай кампаніі прэзідэнта ЗША Дональда Трампа, прысвечаны памяці афраамерыканца Джорджа Флойда, у сувязі з тым, што на яго была пададзеная скарга аб парушэнні аўтарскіх правоў. Пра гэта ў чацвер, 4 чэрвеня, паведамляе The Hill.

Адзначаецца, што відэаролік, які доўжыцца амаль чатыры хвіліны, суправаджаецца прамовай Трампа, з якой ён выступіў праз некалькі дзён пасля смерці Флойда. Спачатку Трамп кажа пра «вялікую трагедыю», затым — пра «гвалт і анархію» з боку «радыкальных левых груповак» і працу праваахоўных органаў. Ягоныя словы суправаджаюць фатаграфіі мірных пратэстаў, а таксама ролікі і здымкі з беспарадкаў, якімі заканчваліся дэманстрацыі.

Паводле выдання, да таго, як сэрвіс заблакаваў гэты відэаролік, ім паспелі падзяліцца ў сваім афіцыйным акаўнце сам амерыканскі прэзідэнт, яго сын Дональд Трамп-малодшы і каля сямі тысячы карыстальнікаў сацсеткі. Зараз гэта відэа цяпер паглядзець немагчыма. Twitter адзначыў медыяфайл як «заблакаваны ў сувязі са скаргай праваўладальніка».

Пасля блакавання відэароліка каманда прэзідэнта ЗША ў Twitter абвінаваціла сацыяльную сетку і яе заснавальніка Джэка Дорсі ў цэнзураванні «жыццесцвярджальнага і аб'яднаўчага паслання ад прэзідэнта Трампа» і заклікала падпісчыкаў «зрабіць вірусным» той жа ролік, размешчаны на Youtube. Акрамя таго, прадстаўнікі перадвыбарнай кампаніі ўжо звярнуліся ў кампанію Twitter, каб даведацца, хто падаў скаргу на відэа і як менавіта яно парушае аўтарскае права.

Паводле korrespondent.net