У Вашынгтоне з'явілася плошча «Чорныя жыцці важныя»
Безназоўнае дагэтуль скрыжаванне перад Белым домам назвалі ў гонар руху супраць расізму. На ўчастку 16-й вуліцы гіганцкімі жоўтымі літарамі напісалі «Чорныя жыцці важныя».

У сталіцы ЗША безназоўнае скрыжаванне перад Белым домам названа ў гонар руху супраць расізму. Мэр Вашынгтона Мюрыэл Баўзер паведаміла пра гэта ў сваім мікраблогу ў Twitter у пятніцу, 5 чэрвеня. На відэа, выкладзеным на старонцы мэра, відаць, як адзін з муніцыпальных работнікаў вешае таблічку з надпісам «Чорныя жыцці важныя» на безназоўным дагэтуль скрыжаванні 16-й вуліцы.

actionnewsnow.com
На самой 16-й вуліцы Баўзер распарадзілася напісаць гіганцкімі чорнымі літарамі Black Lives Matter. Па ўказанні адміністрацыі прэзідэнта ЗША Дональда Трампа, гэты ўчастак быў жорстка зачышчаны паліцэйскімі увечары 1 чэрвеня. Падчас разгону пратэстоўцаў Трамп праводзіў у Белым доме кансультацыі, пагражаючы задзейнічаць салдат для падаўлення масавых пратэстаў, якія пачаліся пасля гібелі афраамерыканца Джорджа Флойда ў выніку жорсткіх дзеянняў белых паліцэйскіх.
dw.com