У афіцыйных паведамленнях улады больш не называюць сталіцу Нур-Султан
Назва сталіцы Казахстана Нур-Султан перастала гучаць у афіцыйных паведамленнях, піша «ВВС».
Улады Казахстана
перасталі выкарыстоўваць назву сталіцы краіны Нур-Султан у афіцыйных
паведамленнях. На гэта звярнулі ўвагу некаторыя СМІ і тэлеграм-каналы.
У навінах і афіцыйных інфармацыйных зводках горад цяпер называюць проста «сталіцай» або «сталіцай Казахстана».
Новая сталіца, Астана, была перайменаваная ў Нур-Султан у 2019 годзе, калі Нурсултан Назарбаеў саступіў месца прэзідэнта Касым-Жамарту Такаеву.
Ад самага пачатку пратэстаў былы прэзідэнт Казахстана Нурсултан Назарбаеў ні разу не з'яўляўся на публіцы і ніяк не выказаўся наконт падзей у краіне.
Зрэшты, выданне Orda.kz паведамляе, што Назарбаеў пакінуў Казахстан, разам з ім паляцелі яго дочкі з сем'ямі. Пацвярджэння гэтай інфармацыі ад афіцыйных асоб пакуль няма.