У Казахстане пачалі гаварыць пра «здраднікаў у органах улады»

За 40 хвілін да нападу на аэрапорт Алматы была дадзена каманда цалкам прыбраць ачапленне і ахову, распавёў экс-дарадца Назарбаева Ермухамет Ертызбаеў.

kzair_vs.jpg

Ён заявіў, што тое, што адбываецца ў Казахстане, — гэта самы страшны крызіс на постсавецкай прасторы за 30 гадоў.

Ертызбаеў назваў тое, што адбываецца, змовай і заявіў, што без здраднікаў у органах улады гэта ажыццявіць не ўдалося б.

Злачынцы ведалі, дзе знаходзяцца склады са зброяй і офісы тэлеканалаў.