«Ніякіх пераемнікаў і транзіту»: расійскі палітолаг пра высновы Пуціна і Лукашэнкі з падзей у Казахстане

Масавыя пратэсты ў Казахстане душацца у тым ліку з дапамогай замежных вайскоўцаў. Так, пасля звароту прэзідэнта рэспублікі да АДКБ у Казахстан былі накіраваныя войскі Расіі, Беларусі, Кыргызстана і Арменіі.

kaz2_1100.jpg

Перад вайскоўцамі сіл АКДБ пастаўленыя дзве задачы: ахова найбольш важных дзяржаўных стратэгічных аб'ектаў, а таксама аказанне дапамогі ў падтрыманні правапарадку.

Наступствы ваеннай дапамогі Казахстану для расіян і Крамля тэлеканал «Дождь» абмеркаваў з палітолагам, супрацоўнікам Карлава ўніверсітэта Аляксандрам Марозавым.

На думку Марозава, міратворцы АДКБ нядоўга прабудуць на тэрыторыі Казахстана. Палітолаг сказаў, што некаторыя лічаць, што пасля падтрымкі з боку Расіі Такаеў павінен будзе прызнаць Крым расійскім і змяніць моўную палітыку ў Казахстане. Тым не менш, палітолаг мяркуе, што Пуцін нічога не папросіць наўзамен за вайсковую дапамогу і будзе выкарыстоўваць гэтую сітуацыю ў якасці дэманстрацыі таго, што ён забяспечыў стабільнасць у суседняй краіне і падтрымаў яе суверэнітэт.

Акрамя таго, на думку Марозава, назарбаеўская мадэль — пераход улады праз пераемніка — раней многімі абмяркоўвалася ў Расіі, аднак цяпер улады могуць палічыць яе непрымальнай.