У беларускім цэнтры ў Нью Ёрку адбылася сустрэча з беларусамі
2 чэрвеня ў беларускім цэнтры пра саборы Сьв. Кірылы Тураўскага ў Нью Ёрку адбылася сустрэча з шаноўнымі гасьцямі з Беларусі: Уладзімірам Сіўчыкавым і Лявонам Анацка.

Спадар Уладзімір, беларускі пісьменьнік, перакладчык, мастак і выдавец, прэзентаваў сваю новую кнігу вершаў "Багоўка" для дашкольнікаў і школьнікаў малодшых класаў. Акрамя таго спадар Уладзімір падзяліўся сваімі меркаваньнямі наконт сёньняшняга стану беларускай літаратуры, яе выдавецтва і адказаў на ўсе пытаньні цікаўных.

Спадар Лявон, старшыня лідскага Таварыства Беларускай Мовы, удзельнік міжнародных маратонаў, распавеў аб сваёй працы ў ТБМ, любові да беларускай мовы, жыцьця і шляха да ўдзелу ў міжнародных маратонах. Лявон Анацка падзяліўся сваім досьведам арганізацыі першага ультрамаратону ў Беларусі.

Фотаздымкі Сяргея Кудзеліча