У дзень Святога Валянціна. Штаб Навальнага анансуе аднаўленне пратэстаў у Расіі

Пра гэта распавёў кіраўнік штаба Леанід Волкаў у размове з «МБХ-Медыя». Плануецца, што другая хваля пратэстаў пачнецца 14 лютага.

navalnyi_protest_1_logo_1.jpg

«Мы сёння-заўтра раскажам пра яе (акцыі пратэста) фармат. Проста гэта будзе нейкі зусім іншы фармат. Мы зробім усё значна хітрэй і не будзем спрабаваць непасрэдна ўзаемадзейнічаць з паліцыяй, будзем ад гэтага сыходзіць», — перадае словы Волкава «Масквач».

Нагадаем, суд у Маскве 2 лютага замяніў умоўны тэрмін Аляксея Навальнага паводле справы «Іў Рашэ» на рэальны. У адпаведнасці з пастановай суду, расійскі апазіцыйны палітык павінен будзе правесці ў калоніі два гады і восем месяцаў.

23 і 31 студзеня ў падтрымку Навальнага адбыліся масавыя акцыі ў дзясятках гарадоў Расіі. А 2 лютага, адразу пасля абыяшчэння прысуду, яго прыхільнікі выйшлі на вуліцы Масквы і Санкт-Пецярбурга. Агулам на гэтых акцыях былі затрыманыя больш за 10 тысяч чалавек. На ўдзельнікаў распачата 50 крымінальных спраў.