У самыя маразы: прыпынены транзіт расійскага газу праз Беларусь і Літву ў Калінінград

Транзіт расійскага газу праз Літву ў Калінінградскую вобласць часова прыпынены. Прычыны спынення транзіту не паведамляюцца. Гаворыцца толькі, што гэта было зроблена па просьбе «Газпрома».

Плывучая рэгазіфікацыйная ўстаноўка "Маршал Васілеўскі" / gazprom.ru

Плывучая рэгазіфікацыйная ўстаноўка "Маршал Васілеўскі" / gazprom.ru


Пра спыненне транзіту паведамляе «Інтэрфакс-Захад» са спасылкай на аператара газатранспартнай сістэмы Літвы Amber Grid.

Варта адзначыць, што газ у Калінінградскую вобласць трапляе па трубах праз тэрыторыі Беларусі і Літвы.

Паводле звестак Amber Grid, патокі газу ў Літву з Беларусі з’яўляюцца стабільнымі. Літоўскія спажыўцы газу забяспечваюцца газам не толькі па трубаправодзе з Расіі, але і праз Клайпедскі тэрмінал звадкаванага прыроднага газу (ЗПГ), з латвійскага газасховішча.

У самай заходняй вобласці Расіі дзейнічае Калінінградскае падземнае сховішча газу (ПСГ), якое пачало працу ў 2013 годзе. Цяпер, паводле звестак даведкі на сайце «Газпрома», у складзе КПХГ дзейнічаюць чатыры рэзервуары захоўвання газу, аператыўны рэзерв — 174 млн кубаметраў.

Напярэдадні расійскія СМІ паведамлялі пра ўвядзенне ў эксплуатацыю ў Калінінградскай вобласці плавучага регазіфікацыйнага тэрмінала «Маршал Васілеўскі». Гэты тэрмінал дазволіць цалкам забяспечыць рэгіён газам за кошт паставак паліва марскім шляхам, расказваў старшыня праўлення «Газпрома» Аляксей Мілер Пуціну. Пуцін напярэдадні ўзяў удзел у адкрыцці тэрмінала, адзначае Еўрарадыё.

Тым не менш эксперты мяркуюць, што газ у Калінінградскую вобласць па-ранейшаму будзе паступаць транзітам. Гэта выгадней.

«Устаноўка калі і будзе выкарыстоўвацца, то толькі зрэдку — у межах тэхнічных мерапрыемстваў, каб падтрымліваць яе ў працаздольным стане», — заявіў у прыватнасці газеце «Ведомости» дырэктар аддзела карпарацый Fitch Дзмітрый Марынчанка.