У Грузіі затрымалі Міхаіла Саакашвілі
Экс-прэзідэнт Грузіі Міхаіл Саакашвілі, які сцвярджаў, што знаходзіцца ў Батумі, затрыманы. Пра гэта ў пятніцу на брыфінгу паведаміў прэм'ер-міністркраіны Іраклій Гарыбашвілі.
"Я хачу паведаміць нашаму грамадству, што трэці прэзідэнт Грузіі, Міхаіл Саакашвілі, якога шукалі, затрыманы", — сказаў грузінскі прэм'ер, перадае ТАСС.
У Грузіі Саакашвілі быў абвешчаны ва ўнутрыдзяржаўны вышук, экс-прэзідэнт праходзіць па некалькіх крымінальных справах. Прадстаўнікі грузінскіх уладаў неаднаразова заяўлялі, што затрымаюць яго адразу, як толькі ён пяройдзе мяжу.
6 верасня Саакашвілі абвясціў аб вяртанні ў краіну праз восем гадоў эміграцыі. У канцы верасня ён заяўляў, што мае намер вярнуцца ў Тбілісі 2 кастрычніка ў дзень выбараў у муніцыпальныя органы ўлады.