У Кастрамской вобласці Расіі ўпаў верталёт Мі-2. Ёсць загінулы
З-за «аварыйнай пасадкі» верталёта загінуў адзін чалавек.
У Кастрамской вобласці Расіі ўвечары 8 лістапада разбіўся верталёт Мі-2, які выканаў санітарны рэйс.
Як паведамляецца ў тэлеграм-канале губернатара рэгіёна Сяргея Сітнікава, «аварыйная пасадка» верталёта, які ляцеў з Шар'і, здарылася за некалькі кіламетраў ад аэрапорта «Сакеркіна».
Паводле інфармацыі МНС РФ, на борце верталёта знаходзіліся пяць чалавек: два пілоты, два фельчары і пацыент.
Тэлеграм-канал «112» адзначае, што пацыент загінуў, астатнія былі паранены. Пацыента, у якога быў востры каранарны сіндром і цукровы дыябет, павінны былі даставіць у кардыялагічны дыспансэр Кастрамы.
У Расіі апошнім часам здараецца шмат авіякатастроф, у якіх гінуць людзі. Адна з апашніх — падзенне бамбардзіроўшчыка Су-34 у горадзе Ейску ў Краснадарскім краі, з-за чаго загінулі 15 чалавек.
Паводле meduza.io, www.kostroma.kp.ru