У Крыме затрымалі тры дзясяткі чалавек, якія сустракалі арыштаванага адваката каля ізалятара
У Крыме затрымалі 31 чалавека, якія прыехалі пад ізалятар часовага ўтрымання, дзе адбываў 12 сутак адміністратыўнага арышту адвакат Эдэм Семядляеў, сярод затрыманых – журналісты, жанчыны і непаўнагадовая дзяўчынка.
![b388d34_zatrymannya_krym690.jpg b388d34_zatrymannya_krym690.jpg](/img/v1/images/b388d34_zatrymannya_krym690.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Адваката ўкраінскіх палітвязняў Эдэма Семядляева арыштавалі на 12 дзён нібыта за непадпарадкаванне, яшчэ 12 лістапада. Адваката прыйшлі сустракаць жанчыны з балонікамі, сярод іх — шмат сваякоў палітвязняў
"Крымская Салідарнасць" паведаміла, што "пад будынкам ІЧУ ў Сімферопалі затрымалі 31 чалавека. Сярод іх ёсць жанчыны".
![ ](/img/v1/images/08028b2_zatrymannya_krym1.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
![ ](/img/v1/images/1c853b2_zatrymannya_krym2.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Затрыманні адбыліся ўвечары 23 лістапада. Сярод затрыманых было 10 жанчын, сярод якіх шмат жонак палітвязняў крымскіх татараў. Затрыманыя таксама 14-гадовая дзяўчынка і 4 журналісты.
Затрыманых актывістаў адвезлі ў розныя аддзяленні, іх пратрымалі ў паліцыі да раніцы. Раніцай пад распіску дзядулі адпусцілі 14-гадовую Мер’ем Куламетаву, яе маці засталася ў паліцыі.
На многіх затрыманых складаюць адміністрацыйныя пратаколы.
Паводле www.pravda.com.ua