Марфа Рабкова з-за кратаў: «Спадзяюся, Вясна надыдзе раней за каляндарную»

Палітзняволеная каардынатарка Валанцёрскай службы "Вясны" Марфа Рабкова, якая ўжо 14 месяцаў утрымліваецца ў СІЗА-1, даслала на волю ліст, датаваны 16 лістапада. У ім яна піша пра сваё здароўе, пра крымінальную супраць сябе, прагнозы па ёй і дзеліцца сваімі думкамі. Праваабароцы прыводзяць вытрымкі з ліста Марфы на волю.

59262084_403.jpg

«Бачыла некалькі разоў Уладзя [Лабковіча], хвалююся… Я вельмі спадзяюся, што Вясна надыдзе раней за каляндарную. Вера ў гэта ёсць і яна дае мне сілы».

«Па ТВ паказваюць цэлы дзень рэпартажы з польскай мяжы. Не верыцца, што ўсё гэта адбываецца ў рэчаіснасці. Зусім не ведаю, як будзе вырашацца дадзеная сітуацыя. Хочацца спадзявацца, што ўсё нармалізуецца».

«У мяне ўсё ў парадку. Стала па-ціхоньку вырашаць свае праблемы са здароўем. Нічога крытычнага, проста наступствы перанесенага кавіду. Думаю прышчапіцца «Спутнікам», чакаю адабрэння ад родных».

«На гэтым тыдні мне павінны прад’явіць канчатковае абвінавачванне [інфармацыі пра гэта на дадзены момант няма]. Гэта крайні тэрмін — так сказалі. Але да гэтага сказалі, што з 5 лістапада азнаямленне са справай. Мабыць, яшчэ нешта вырашаецца: 5 артыкулаў мне прад’явіць ці 7 :). Судзячы па таму, што адбываецца ў іншых людзей, на спрыяльны працэсуальны зыход падзеяў разлічваць нельга. Але ж мы разумеем, што гэта ўсё зусім не важна, гэта ўсяго толькі шырма».

«Яшчэ ў мяне ёсць любімы выраз, які я пачула ў фільме: «У канцы канцоў усё будзе добра. А калі не добра, то гэта яшчэ не канец» :)»

«У турме вось адчула ўсю глыбіню паэзіі, да гэтага аддавала перавагу прозе. Так бы мовіць, усяму свой час. Насамрэч, я дзякую лёсу за ўсё, што ён мне дае. Нават турэмнае выпрабаванне мне дапамагло разабрацца ў сабе. І мне падаецца, я як чалавек стала лепей, святлей і спакайней».

Працягвайце пісаць зняволеным праваабаронцам лісты салідарнасці ў турмы:

- СІЗА-1, 220030, г. Мінск, вул. Валадарскага, 2 (Алесь Бяляцкі, Валянцін Стэфановіч, Уладзімір Лабковіч, Марфа Рабкова, Андрэй Чапюк)

- СІЗА-3, 246003, г. Гомель, вул. Кніжная, 1А (Леанід Судаленка, Таццяна Ласіца)