У Крыму пажар лютаваў у антычным Пантыкапеі
У Керчы пажар знішчыў значную частку расліннасці на ахоўваемым археалагічным комплексе «Пантыкапей», які месціцца ў цэнтры гораду на гары Мітрыдат.

Як паведамляе карэспандэнт Крым.Реалии, выпаленая зямля абмежавалася парканам археалагічнага запаведніка.
Агонь знішчыў расліннасць у раёне месца правядзення раскопак на тэрыторыі старадаўняга гарадзішча, а таксама побач з руінамі акропаля, якія з'яўляюцца папулярнай цікавосткай для турыстаў і адной з «візітовак» Керчы.
У Керчынскім гісторыка-культурным запаведніку не каментуюць нядаўні пажар на тэрыторыі комплексу «Пантыкапей».