У Маскве анархісты спрабавалі правесці акцыю салідарнасці з беларускімі палітвязнямі
У ноч на нядзелю 2 красавіка невядомыя актывісты хацелі павесіць плакат «Свабоду беларускім анархістам» ля будынка амбасады Беларусі.

Софіко Арыфджанава, фота са старонкі ў фейсбуку
Затрымана супрацоўніца «Адкрытай Расіі» Софіко Арыфджанава, якая збіралася здымаць акцыю.
У пастарунку журналістку спрабавалі прымусіць падпісаць заяву, што быццам яна з'яўляецца арганізатарам акцыі. У выніку Арыфджанаву пратрымалі больш за 6 гадзін і адпусцілі пад падпіску з'явіцца па першым патрабавані паліцыі.
Паводле openrussia.org