У Расіі завялі крымінальную справу за падрыхтоўку масавых беспарадкаў
Як паведаміла «Інтэрфакс» прадстаўнік сталічнага глаўка Следчага камітэта Юлія Іванова, у сацсетках неўсталяванай асобай пад псеўданімам размешчаны тэкставыя паведамленні, якія заклікаюць да дзеянняў вельмі экстрэмісцкага толку.
![Антыкарупцыйны мітынг у Маскве. Ілюстрацыйны здымак Радыё Свабода Антыкарупцыйны мітынг у Маскве. Ілюстрацыйны здымак Радыё Свабода](/img/v1/images/f9134e60_b5c3_44a1_a487_9173ad64518e_cx0_cy8_cw0_w1023_r1_s.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Антыкарупцыйны мітынг у Маскве. Ілюстрацыйны здымак Радыё Свабода
Ні адной заяўкі на правядзенне якіх-небудзь пратэстных акцый у Маскве 2 красавіка пададзена не было, і ўсе заклікі прыйсці мітынг не маюць дачынення ні да аднаго з заяўленых арганізатараў. Пра гэта паведаміў афіцыйны прадстаўнік МУС па Маскве Юрый Цітоў.
Раней паведамлялася, што ў сацыяльных сетках створаны групы, якія заклікаюць прыйсці на мітынг на Красную плошчу ў гэту нядзелю. Па некаторых дадзеных, у іх колькасць складае каля 500 чалавек.
Паводле «Эхо Москвы»