У найбуйнейшы горад Паўночнай Караліны ўвялі войскі з-за масавых беспарадкаў

Губернатар штата Паўночная Караліна абвясціў надзвычайнае становішча і ўвёў Нацыянальную гвардыю ў горад Шарлот, дзе другую ноч запар адбываюцца беспарадкі з-за забойства паліцэйскімі чарнаскурага мужчыны.

carolian.jpg

Рашэнне аб увядзенні войскаў было прынята з-за таго, што ўдзельнікі беспарадкаў сталі нападаць на журналістаў і іншых людзей. Яны таксама разбівалі шкло і ладзілі падпалы.
На другую ноч пратэстаў планавалася мірная акцыя, аднак дэманстрацыю перапынілі стрэлы. У выніку пацярпеў адзін удзельнік выступленняў, ён знаходзіцца ў крытычным стане, паведамілі ўлады горада.
Пратэстоўцы пачалі кідаць у супрацоўнікаў праваахоўных органаў бутэлькі і петарды, паліцыя адказала светлашумавымі гранатамі. Каб рассеяць натоўп з некалькіх соцень чалавек, паліцыянтам прыйшлося прымяніць слезацечны газ.
У выніку сутыкненняў у Шарлоце пацярпелі 16 супрацоўнікаў паліцыі.
Пратэсты ў горадзе Шарлот пачаліся з-за забойства паліцэйскімі чарнаскурага мужчыны Кіта Ламонта Скота. У паліцыі сцвярджаюць, што перад тым як адкрыць агонь на паразу, Скота шматкроць прасілі пакласці зброю. Сям'я загінулага настойвае на тым, што яго застрэлілі, калі ён чытаў кнігу.
У ЗША на працягу апошніх двух гадоў адбываюцца масавыя акцыі пратэсту супраць выпадкаў прымянення паліцэйскімі гвалту ў дачыненні да афраамерыканцаў.
Паводле meduza.io