У Брукліне Зянон Пазняк прэзентаваў мастацкі раман

У Грамадскай зале Сабора БАПЦ у Брукліне (Нью-Ёрк, ЗША) адбылася прэзентацыя дзвюх новых кніг Зянона Пазняка.

pazniak160920_pru1v.jpg


Адна з кніг, прэзезентаваных 18 верасня «Незалежнасьць 25» распавядае пра дасягненні дзяржаўнай незалежнасці Беларусі ў 1991 годзе, каштоўнасці незалежнай дзяржавы і абставіны, якія павінна ўлічваць будучая вольная Беларусь.
Дзеянне другой кнігі, рамана «Палын-палын», пачынаецца ў 1930-х гадах на Віленшчыне і працягваецца ў 1940–1960-х у БССР. Паказана акупацыйная рэчаіснасць савецкага рэжыму, яго норавы і парадкі. У цэнтры сюжэта — людзі, якія шанавалі сваю годнасць і Бацькаўшчыну і змагаліся за яе волю і адраджэнне.



Паводле nn.by