Выдадзім разам кнігу-маляванку «Мая Радзіма — Беларусь»

Кніжнымі хітамі апошніх гадоў у Еўропе і Амерыцы сталі творчыя размалёўкі для натхнення і адпачынку —маляванкі для дарослых). На Talaka.by стартавала кампанія па збору сродкаў на беларускамоўную кнігу-маляванку з вершамі.

csqwiw4wyae_bi4.jpg


Talaka.by заклікае далучыцца да выдання ўнікальнай кнігі-маляванкі з вершамі для дзяцей і дарослых па-беларуску «Мая Радзіма — Беларусь».
Як паведаміў НЧ аўтара праекту Павал Белавус, кніжнымі хітамі апошніх гадоў у Еўропе і Амерыцы сталі творчыя размалёўкі для натхнення і адпачынку (маляванкі для дарослых). У анлайн-крамах яны займаюць першыя радкі продажаў, а ў традыцыйных кнігарнях — лепшыя месцы на паліцах. Размалёўкі сталі новай арт-тэрапіяй і модным хобі людзей па ўсім свеце.
Цяпер такая кніга з нацыянальным зместам пад назваю «Мая Радзіма — Беларусь» будзе і па-беларуску. На Talaka.by стартавала кампанія па збору сродкаў, пошуку спонсараў і афармленню замоў на кнігу-маляванку з вершамі. У кожнага беларуса ёсць магчымасць спрычыніцца да падрыхтоўкі гэтага выдання, стаць яго спонсарам і першым уладальнікам па спецыяльным кошце ад выдаўцоў, атрымаць дадатковыя прадукты з малюнкамі з гэтага цудоўнага твору сумеснай працы многіх людзей.
Насамрэч, «Мая Радзіма — Беларусь» — гэта вынік калектыўнай працы каманды  «Арт-Сядзібы» і Symbal.by, айчынных мастакоў, дызайнераў, паэтаў і выдаўцоў.

2c3fd8a39afebfc1b3f4ec46f324.jpeg


Першае выданне ў двух фарматах (альбом — кніга, альбом — кніга — набор паштовак) з'явіцца напачатку зімы да Калядаў і стане незвычайным і выдатным падарункам для ўсіх беларусаў. Выданні будуць складацца з 40 чорна-белых малюнкаў і вершаў, змацаваных спружынаю і надрукаваных на спецыяльным кардоне з якаснай вокладкай.
Спадарожнымі прадуктамі кнігі-маляванкі стануць скетчбукі, цішоткі, наборы налепак з малюнкамі з выдання, а таксама фірмовыя алоўкі і асадкі для малявання.
Павал Белавус заклікае далучацца да кампаніі па збору сродкаў на Talaka.byУсе падрабязнасці кампаніі ТУТ.