Вялікабрытанія. Рукі прэч ад Віні-Пыха!

14 кастрычніка славутай кнігі Аляксандра Мілна пра прыгоды Віні-Пыха споўніцца 90 гадоў. Уладальнікі правоў на публікацыі кніжак Мілна з нагоды юбілею падрыхтавалі для фанатаў сюрпрыз.

readrate.com

readrate.com


 6 кастрычніка выйдзе новая серыя прыгод Віні-Пыха і яго сяброў, якую напісаў пісьменнік Браян Сіблі. На старонках кнігі пад назвай «Лепшы мядзведзь у свеце» кампанію Віні складуць не толькі знаёмыя ўсім героі. У Віні-Пыха з’явіцца новы сябра — пінгвін.

З’яўленне пінгвіна аргументуецца тым, што ў Крыстафера Робіна — сына Аляксандра Мілна — была цацка-пінгвін. Бо менавіта цацкі сына сталі героямі апавяданняў Мілна.

Аднак, на думку фанатаў, тут нешта нячыста. Яны ўпэўненыя, што ў новых прыгодах Віні яўна прысутнічае рука кампаніі «Дысней», якая вырабляе мультфільмы пра прыгоды герояў кніжак Мілна. Відавочна, што пінгвін — добры спосаб узняць інтарэс да прадукцыі кампаніі.




З іншага боку, хапае і тых, хто вітае прыход пінгвіна, паколькі гэта можа прыцягнуць да спадчыны Аляксандра Мілна новых чытачоў. Гледзячы па форумах, шмат аматараў Віні-Пыха зацікавіліся новым персанажам.

Паводле брытанскай прэсы