Упершыню за 20 год Беларусь і ЗША падпісалі міжурадавае пагадненне
21 верасня міністар замежных спраў Беларусі Уладзімір Макей у Нью-Ёрку падпісаў Пагадненне паміж урадам Рэспублікі Беларусь і ўрадам Злучаных Штатаў Амерыкі аб абароне і захаванні некаторых культурных каштоўнасцяў.
Міністар замежных спраў Уладзімір Макей і Старшыня Камісіі ЗША па захаванні амерыканскай спадчыны за мяжой Лэслі Уайс падпісваюць міжурадавае пагадненне аб ахове і захаванні некаторых культурных каштоўнасцяў. Нью-Ёрк, 21 верасня 2016 году
Ад імя ўраду Злучаных Штатаў Амэрыкі дакумэнт падпісаў старшыня Камісіі ЗША па ахове і захаванні культурных каштоўнасцяў Лэслі Ўайс.
Кіраўнік беларускага знешнепалітычнага ведамства ў сваім выступе падкрэсліў, што падпісаная дамова стварае трывалую юрыдычную аснову для міжурадавага супрацоўніцтва Беларусі і ЗША ў галіне аховы і абароны культурных каштоўнасцяў. Гэта абумоўлена тым, што многія славутыя амрыканцы маюць беларускія карані і шмат якія беларусы пакінулі свой след у амерыканскай гісторыі.
Уладзімір Макей адзначыў, што пагадненне сведчыць пра паляпшэнне палітычных адносінаў паміж дзвюма краінамі, прымаючы пад увагу, што Беларусь і ЗША не заключалі міжурадавых пагадненняў на працягу апошніх двух дзесяцігоддзяў.
Камісія ЗША па ахове і захаванні культурных каштоўнасцяў з’яўляецца ўстановай ураду ЗША. Камісія займаецца пошукам і падрыхтоўкай дакладаў аб пахаваннях, манументах і гістарычных будынках ва Ўсходняй і Цэнтральнай Еўропе, звязаных са спадчынай грамадзян ЗША, а таксама ва ўзаемадзеянні з дзяржавамі гэтага рэгіёну аказвае садзейнічанне па абароне і захаванні гэтай уласнасці.
Беларусь стала 25-й краінай, з якой падпісанае Пагадненне аб абароне і захаванні некаторых культурных каштоўнасцяў.
Паводле Радыё Свабода