У польскім Лодзі на самай высокай гары мясцовыя беларусы зладзілі акцыю салідарнасці (Відэа)
Пішуць нам: «На гэты раз фармат зусім іншы — крыху партызанскі, крыху калядны, адначасова маштабны і камерны. Тут і вялізарны сцяг, і калядная зорка, і гарбата з печывам, і нязвыклыя месцы. За гэты год беларусы ў Лодзі салідарызаваліся, пазнаёміліся, пачалі падтрымліваць адно аднаго і ўтварылі супольнасць, якой не існавала раней. Усё працягваецца!»