У Скідзелі дзяўчына намалявала на сценах буслоў, елку і «Пагоню — і трапіла пад» крыміналку»
У Скідзелі затрымалі дзяўчыну, якая малявала на прыпынках і сценах, — і распачалі крымінальную справу за псаванне маёмасці, піша tut.by.

Усе малюнкі і надпісы былі зробленыя ў сярэдзіне снежня. Іх аўтарам аказалася 26-гадовая мясцовая жыхарка. Дома ў дзяўчыны знайшлі трафарэт і фарбы. Яна малявала буслоў, "Пагоню", навагоднюю ёлку з надпісамі "Жыве Беларусь" і "Скідзель далучайся" ў Скідзелі і ў Гарадзенскім раёне.


