У Расіі опернага спевака асудзілі да 10 гадоў калоніі за «фэйкі пра ковід» і «экстрэмізм»

Растоўскі абласны суд асудзіў опернага спевака з Паўночнай Асеціі Вадзіма Чэльдзіева да 10 гадоў строгага рэжыму па справе аб закліках да экстрэмізму з-за мітынгу супраць рэжыму самаізаляцыі ва Уладзікаўказе. Дзяржабвінаваўца запытваў для Чэльдзіева 11 гадоў калоніі.

1803402311_0_179_2048_1331_1920x0_80_0_0_15d25d064e5f4ca2a3711c1bc028db7d.jpg

Двух іншых фігурантаў справы — Раміса Чыркінава і Арсена Бесалава — суд прысудзіў да васьмі гадоў і васьмі з паловай гадоў калоніі строгага рэжыму адпаведна.

У красавіку 2020 года супраць Чэльдзіева распачалі крымінальную справу аб фэйках пра каронавірус. Па версіі следства, мужчына распаўсюдзіў у сацсетках два допісы, у якіх заявіў аб надуманасці мер, якія прымаюцца ўладамі Аланіі па абароне насельніцтва ад COVID-19.

Ва Уладзікаўказе 20 красавіка прайшоў мітынг супраць рэжыму самаізаляцыі, уведзенага на фоне распаўсюджвання COVID-19. Удзельнікі акцыі пазней перамясціліся да Дома ўрада. Людзі пратэставалі супраць абмежаванняў, а таксама супраць затрымання Чэльдзіева. Пасля мітынгу былі затрыманыя больш за 100 чалавек.

У агульнай складанасці, як паведамляў адвакат спевака Батраз Кульчыеў, Чэльдзіева абвінавацілі па чатырох артыкулах Крымінальнага кодэкса: хуліганства (арт.213), заклікі да экстрэмізму (арт. 280), прымяненне гвалту ў дачыненні да прадстаўніка ўлады (арт. 318) і публічнае распаўсюджванне загадзя ілжывай інфармацыі пра абставіны, якія ўяўляюць пагрозу жыццю і бяспецы грамадзян.

Расфінманіторынг уключыў спевака ў спіс тэрарыстаў і экстрэмістаў. Людзям і арганізацыям, якія трапілі гэты рэестр, забаронена ўзаемадзейнічаць са СМІ, размяшчаць інфармацыю ў сеціве, арганізоўваць публічныя мерапрыемствы.

Паводле «Новай газеты».