Расія абвясціла ў вышук украінскага журналіста Дзмітрыя Гардона
Украінскі журналіст Дзмітрый Гардон абвешчаны ў вышук у Расіі. Яго імя з'явілася ў базе даных асоб, якія адшукваюцца МУС РФ.

У сакавіку ў Расіі супраць Гардона распачалі крымінальную
справу па трох артыкулах Крымінальнага кодэкса: публічныя заклікі да развязвання
агрэсіўнай вайны; дзеянні, накіраваныя на ўзбуджэнне нянавісці альбо варожасці
па прыкметах нацыянальнасці; публічнае распаўсюджванне пад выглядам дакладных
паведамленняў загадзя ілжывай інфармацыі аб дзеяннях Узброеных Сіл РФ.
На думку Следчага камітэта РФ, Гардон заклікаў здзейсніць узброены напад на Расію, заклікаў знішчаць грамадзян Расіі, распаўсюджваў ілжывую інфармацыю аб бамбаваннях і абстрэлах грамадзянскай інфраструктуры і мірных грамадзян расійскімі вайскоўцамі. Таксама Гардон быў уключаны ў Расіі ў спіс тэрарыстаў і экстрэмістаў.