У Расіі затрымалі яшчэ аднаго беларуса за каментары ў сацсетках
У Санкт-Пецярбургу 28 траўня затрымалі жыхара Оршы Андрэя Рускіх. Навіна пра затрыманне мужчыны з’явілася на яго старонцы ў Instagram.

Затрыманы Андрэй Рускіх. Фота: Instagram
Андрэй Рускіх быў у федэральным вышуку за каментары ў сацсетках.
«Андрэй знаходзіўся ў федэральным вышуку ў Беларусі праз палітычныя выказванні ў сацыяльных сетках. У бліжэйшы час (год дакладна) Андрэй не зможа выйсці на сувязь і дапамагчы людзям з неўратычнымі захворваннямі», — напісана ў Instagram.
Паводле папярэдняй інфармацыі, яго плануюць экстрадаваць у Беларусь. Цяпер ён знаходзіцца ў СІЗА № 5 Санкт-Пецярбурга.
Андрэй Рускіх — псіхолаг, які спецыялізуецца на трывожна-фабічных расстройствах, якія маюць псіхалагічную аснову.