Маці шасцярых дзяцей, якую затрымалі за ўдзел у паганскім карагодзе, аштрафавалі і канфіскавалі тэлефон

Маці шасцярых дзяцей Вольгу Елісееву, пасля двух сутак утрымання ў ІЧУ, аштрафавалі на 10 базавых велічынь і канфіскавалі тэлефон, павкдамляюць праваабаронцы.

У суботу беларусы, якія захапляюцца старажытнымі абрадамі, сабраліся на беразе Дняпра, каб правесці паганскі баявы карагод, але ім перашкодзіў АМАП. Было затрымана 6 мужчын і 14 жанчын, сярод якіх была шматдзетная маці Вольга Елісеева.

30 траўня адбыўся суд — удзельнікі карагода атрымалі штрафы ў памеры 10 базавых велічыняў.

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

  • Апошняе на сайце
,
Больш цікавага на «Новым Часе»: