Сілавікі затрымалі сірату за палітычныя тыктокі
Хлопца клічуць Андрэй Багадзяж, яму 23 гады. Ён вёў Тыкток, але назва і колькасць ягоных падпісантаў нявядомыя. З відэа сілавікоў вынікае, што ў відэа ён дэманстраваў цішотку з «Пагоняй» і нейкі пратэсны кантэнт, паведамляе найстарэйшае беларускае выданне (прызнанае «экстрэмісцкім»).

Хлопец —
сірата. Ён гадаваўся ў адной з SOS-дзіцячых вёсак: гэта дзіцячы дом сямейнага
тыпу. На відэа, апублікаваным на праўладных каналах, хлопец вельмі напужаны.
Сілавікі змушаюць яго «каяцца» і сказаць «працуйце, браты».