У Мінску працягваюцца затрыманні артапедаў — СМІ
Некалькі выданняў, прызнаных у Беларусі «экстрэмісцкімі», паведамляюць пра затрыманні лекараў-артапедаў у Мінску.
Сёння раніцай затрымалі двух урачоў РНПЦ траўматалогіі і артапедыі Андрэя Самусева і Алега Трафімава.
Таксама паведамляецца аб затрыманні загадчыка аддзялення ў РНПЦ траўматалогіі Цімафея Талакі і ўрача прыватнага медцэнтра «Мерсі» Эдуарда Вееўніка.
Раней па «справе артапедаў» было затрымана 40 чалавек — 35 работнікаў медустаноў і пяць прадстаўнікоў камерцыйных структур. Яны падазраюцца ў па артыкулах аб дачы або атрыманні хабару. Па версіі КДБ, лекары прапаноўвалі пацыентам купіць замежныя эндапратэзы, за што атрымлівалі ўзнагароду ад прадстаўнікоў замежных кампаній-вытворцаў.
Нядаўні візіт сілавікоў у медцэнтр «Нардзін» таксама звязаны з артапедыяй. Нібыта на працягу 10 гадоў медыцынскім цэнтрам сістэматычна аказваліся артапедычныя аперацыі без наяўнасці ліцэнзіі (спецыяльнага дазволу) на іх правядзенне ў аперацыйным аддзяленні цэнтра на вуліцы Бехцерава ў Мінску. Пры гэтым кіраўніцтва медцэнтра ведала аб забароне правядзення артапедычных аперацый. Аднак з мэтай атрымання дадатковага прыбытку на афіцыйным сайце медцэнтра размяшчалася інфармацыя аб тым, што цэнтрам ажыццяўляюцца такія аперацыі.