У «Раскосмасе» назвалі запуск Falcon Heavy «вельмі добрым трукам»
Прадстаўнік расійскай дзяржаўнай касмічнай карпарацыі звярнуў увагу на фінансавыя паказчыкі кампаніі Tesla, якая дала справаздачу аб стратах на $ 620 млн па выніках трэцяга квартала. Запуск машыны ў космас — «промаакцыя» перад сходам акцыянераў, дадаў ён.

Выканаўчы дырэктар па камунікацыях «Раскосмасу» Ігар Буранкоў назваў запуск звышцяжкай ракеты Falcon Heavy кампаніі SpaceX паспяховай рэкламнай акцыяй, зробленай напярэдадні сходу акцыянераў вытворцы электрамабіляў Tesla. Пра гэта ён заявіў у эфіры радыёстанцыі «Эхо Москвы».
«Ёсць кампаніі прыватныя, якія займаюцца вельмі добра бізнесам, зацікаўлены ў прыцягненні дадатковых інвестыцый у свой бізнэс. Натуральна, яны розныя для гэтага ладзяць промаакцыі. Калі вы заўважылі, гэты запуск суправаджаўся не пустой нейкай там даўбешкай або нейкай там нагрузкай, якую ў прынцыпе было б не шкада страціць у выпадку няўдачы, а ён канкрэтным зусім аўтамабілем суправаджаўся», — сказаў Буранкоў.
На пытанне вядоўцы пра тое, што Маск проста прарэкламаваў электрамабіль, прадстаўнік «Раскосмасу» адказаў: «Ну, хутка ж сход чарговы, значыць, трэба папраўляць справы, справы ж дрэнныя у Tesla, гэта ўсё ведаюць». Ён таксама назваў запуск «вельмі добрым трукам».
Але таксама Буранкоў адзначыў, што любы паспяховы касмічны запуск пашырае «гарызонты касманаўтыкі». «У гэтым сэнсе гэта выдатна», — дадаў ён.
Паводле РБК