У Варшаве праходзіць акцыя салідарнасці з беларускімі палітвязнямі
На акцыі распавялі пра стан здароўя некаторых палітвязняў, пра тыя катаванні, якія з імі адбываюцца.

Мэта акцыі – звярнуць увагу міжнароднай грамадскасці на адсутнасць медычнай дапамогі для палітвязняў, а таксама падтрымаць рабочы рух у Беларусі. На акцыі распавялі пра стан здароўя некаторых палітвязняў, пра тыя катаванні, якія з імі адбываюцца.


Таксама на мерапрыемстве адбываецца збор подпісаў аб прызнанні Аляксандра Лукашэнкі нелегітымным, а таксама пад зваротам да прэзідэнта Польшчы аб стварэнні плошчы Рондо Вольнай Беларусі.