Да непаўналетняга палітвязня з эпілепсіяй Мікіты Залатарова не пусцілі на спатканне маму

Учора, 2 кастрычніка, да Мікіты Залатарова на спатканне не пусцілі маму і не прынялі для яго перадачу.

Мікіта Залатароў

Мікіта Залатароў

Вось што распавёў бацька хлопчыка:
«[Мама] павінна была трапіць на спатканне. Не пусцілі. Сын у ізалятары, сказаў нейкі ўстрывожаны чалавек у форме. Прадукты не ўзялі, усё прывезла таму. Прасіла зрабіць фота, каб пераканацца, што ён жывы. Ахоўнік сказаў, што не належыць такое рабіць. Вось так, з каменем на душы, і вярнулася дадому».
Нагадаем, Мікіту Залатарова затрымалi 11 жніўня 2020 года за нібыта ўдзел у масавых беспарадках. На той момант яму было 16 гадоў. Падлетка асудзілі на 5 гадоў калоніі, а ў ліпені яшчэ на 1,5 гады.