Аб'ектам на гэты раз стаў штаб "Самаабароны Адэсы" па адрасе вул. Канатная, 35, перадае empr.media.
Выбух прагрымеў прыкладна ў 03:18. Спецыялісты ўстанавілі, што спрацавала самаробнае выбуховае прыстасаванне магутнасцю 200 грамаў у трацілавым эквіваленце, паведамляе korrespondent.net
Паводле папярэдняй інфармацыі, двое невядомых у шлемах, што праязджалі міма "Самаабароны" на мапедзе, закінулі бомбу на тэрыторыю штаба.
У выніку былі разбітыя вокны будкі аховы. Пацярпелых няма. Таксама былі пашкоджаныя вокны суседняга дома.

Прадстаўнікі праваахоўных органаў прыбылі на месца для расследавання інцыдэнту.

Варта адзначыць, што на тэрыторыі штаба "Самаабароны" размяшчаецца валанцёрскі цэнтр "Небайдужий народ", які дапамагае ўкраінскім салдатам у зоне баявых дзеянняў на ўсходзе Украіны, і пункт выдачы дапамогі бежанцам з Данбасу валанцёрскай арганізацыі "Карпарацыя монстраў", паведамляе www.unian.net.