У Баварыі сутыкнуліся два пасажырскія цягнікі, 8 чалавек загінулі

Некалькі вагонаў сышлі з рэек у выніку лабавога сутыкнення цягнікоў. Паводле паведамленняў паліцыі з месца аварыі, ёсць загінулыя і каля 100 параненых. Гэта найбуйнейшае здарэнне на чыгунцы за многія гады.



0_19034997_303_00.jpg

Ратавальнікі на месцы аварыі

У Баварыі раніцай у аўторак, 9 лютага, сутыкнуліся два пасажырскія цягнікі. У выніку некалькі вагонаў аднаго з пасажырскіх саставаў сышлі з рэек. Інцыдэнт адбыўся недалёка ад горада Бад Айблінг, паведамляе www.dw.com.

Федэральная паліцыя заявіла пра восем загінулых. Паводле паведамленняў паліцыі з месца аварыі, па меншай меры 15 чалавек атрымалі цяжкія траўмы, а агульная колькасць пацярпелых дасягае 100 чалавек. Раней паведамлялася пра 150 параненых, аднак пазней паліцыя ўдакладніла гэтую інфармацыю.

У выратавальнай аперацыі на месцы катастрофы задзейнічаны пажарныя, брыгады хуткай дапамогі і верталёты. У тым ліку прыбыў верталёт ратавальнікаў з Аўстрыі.

Па папярэдніх дадзеных, прычынай здарэння магло стаць лабавое сутыкнення двух цягнікоў маркі Meridian на аднакалейным участку трасы. Пра гэта паведаміў інтэрнэт-выданню Rosenheim24 прадстаўнік паліцыі Юрген Тальмайер. Прычына сутыкнення цягнікоў пакуль не вядомая.

160209093019_bavaria_train_accident_624map_russian.png

Па словах прадстаўнікоў паліцыі, гэта найбуйнейшае падобнае здарэнне ў Баварыі за многія гады.

У сувязі з крушэннем аўтамабільны рух на прылеглых да месца крушэння дарогах заблакавана, адзначае ВВС.