У Данецку тэрарысты з шасці танкаў і «Градаў» абстрэльваюць аэрапорт

У гэтыя хвіліны ў Данецку баевікі парушаюць перамір'е і абстрэльваюць аэрапорт Данецка з танкаў і установак «Град». Пра гэта ў сацыяльных сетках паведамляюць мясцовыя жыхары.



danieck_abstrel.jpg

«Аэрапорт абстрэльваюць з «Градаў» і штурмуюць пры дапамозе танкаў», — пішуць мясцовыя жыхары ў сацыяльных сетках. 
«На аэрапорт міма вакзала 6 танкаў паехалі, а па Універсітэцкай ў бок аэрапорта праехала два Грады», — паведамляе жыхар. 
Адзначым, расійскія СМІ, якія сцвярджаюць, што горад абстрэльвае ўкраінская армія, транслююць абстрэлы ў прамым эфіры.
nbnews.com.ua